2011-08-20 15:13:48

Іспанія: мусульмане вітаюць Сусветныя дні моладзі


RealAudioMP3 “Вельмі добра, што здаровая дэмакратыя дае магчымасць веруючым людзям аб’ядноўвацца. Аднак адзінае чаго ей не хапае, гэта педагогікі, якая б паказала важнасць рэлігіі для грамадства. Таксама і мы мусульмане маем сустрэчы моладзі ў Іспаніі і на міжнародным узроўні”, - расказаў у інтэрв’ю інфармацыйнаму агенству “SIR” Мухамед Халхул Дэбун, прэс-сакратар Ісламскай культурнай рады Каталоніі.

Мухамед Дэбун бачыць вельмі станоўчай ідэю правядзення Сусветных дзён моладзі ў Мадрыдзе і кажа аб магчымай арганізацыі міжрэлігійных сустветных моладзевых форумах. На яго думку, вельмі добра, што моладзь мае магчымасць выражаць сваю рэлігійнасць ў рамках права на свабоду веравызнання.

“Адно з пасланняў, якое скіраваў кардынал Руоко Варэла мне з самага пачатку спадабалася. Ён заклікаў маладых людзей убачыць свет рэлігіі і ісці за ім. Я думаю, што гэта вельмі важна ў момант крызісу чалавечых і рэлігійных каштоўнасцяў”, - сказаў прэс-сакратар Ісламскай культурнай рады Каталоніі.








All the contents on this site are copyrighted ©.