2011-08-20 14:13:51

Бэнэдыкт XVI паспавядаў чатырох удзельнікаў Сусветных дзён моладзі


RealAudioMP3 Раніцай 20 жніўня Бэнэдыкт XVI накіраваўся ў мадрыдскі парк “Буэн Рэтіро”, дзе паспавядаў чатырох маладых удзельнікаў Сусветных дзён моладзі. З 14 жніўня ў гэтым парку праходзіць так званае “Свята прабачэння”: тут былі устаноўлены каля 200 канфесіяналаў, дзе маладыя людзі маюць магчымасць споведзі на розных мовах.

Адзін з кіраўнікоў арганізацыйнага камітэта Сусветных дзён моладзі кс. Хаўер Кремадэс, у інтэрв’ю нашаму радыё расказаў, што аб сваёй магчымасць спавядаць пілігрымаў заявілі каля 5 тыс. святароў з розных краін свету. Таму быў зроблены спецыяльны расклад. Святар расказаў, што колькасць людзей якія наведваюць канфесіяналы здзівіла нават арганізатараў. “Парк заўсёды поўны жадаючых паспавядацца”, - сказаў кс. Хаўер.

“Гэта сапраўды вялікая Божая ласка, таму што прыйшлі тысячы маладых людзей.. Аб важнасці сакрамэнта споведзі сказаў Святы Айцец сваёй прысутнасцю ў парку “Буэн Рэтіро”. Папа падкрэсліў, што ніхто так не прабачае ў свеце, як прабачае Езус”, - сказаў святар.








All the contents on this site are copyrighted ©.