2011-08-19 14:56:56

Бэнэдыкт XVI сустрэўся з каралём Іспаніі Хуанам Карласам


RealAudioMP3 19 жніўня ў каралеўскім палацы ў Мадрыдзе адбылася прыватная сустрэча Бэнэдыкта XVI з каралём Іспаніі Хуан Карласам і іншымі членамі каралеўскай сям’і.

Сустрэча мела нефармальны характар. Кароль і каралева прывіталі Святога Айца каля палацу і выказалі яму падзяку за тое, што месцам правядзення Сусветных дзён моладзі быў выбраны менавіта Мадрыд. Затым Папа меў прыватную размову з каралём Іспаніі.

Пасля размовы Пантыфік і кароль Хуан Карлас абмяняліся падарункамі і Папа накіраваўся ў мемарыяльны комплекс Эскарыяль, дзе прайшлі яго наступныя сустрэчы ў рамках Сусветных дзён моладзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.