2011-08-19 16:15:04

Бэнэдыкт XVI паабедаў з маладымі прадстаўнікамі ўсіх кантынентаў


RealAudioMP3 19 жніўня некаторыя удзельнікі Сусветных дзён моладзі прынялі ўдзел у абедзе разам з Бэнэдыктам XVI. Традыцыйны для гэтага моладзевага форума абед Святога Айца з маладымі прадстаўнікамі ўсіх пяці кантынентаў прайшоў ў будынку Апостальскай нунцыятуры ў Мадрыдзе.

На сустрэчу былі запрошаны 12 чалавек – па 2 асобы з кожнага кантынента і 2 прадстаўнікі Іспаніі, краіны-гаспадара сёлетніх Сусветных дзён моладзі. Сярод запрошаных на абед з Папам былі маладыя людзі з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, Руанды, ЗША, Эквадора, Тайваня, В’етнама, Славакіі, Францыі, Аўстраліі і Новай Зеландыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.