2011-08-18 14:58:18

Моладзь з Гродна на Сусветных днях моладзі ў Мадрыдзе


RealAudioMP3 Сярод удзельнікаў сёлетніх Сусветных дзён моладзі, значная група маладых пілігрымаў з Беларусі. У кожнай дыяцэзіі, дзякуючы намаганням моладзевых душпастыраў, асобных святароў і манаскіх ордэнаў, былі арганізаваныя групы для паездкі ў Мадрыд. Хоць пілігрымкі ў большасці адбываліся на аўтобусах, што зрабіла шлях у больш за 3500 кіламетраў вельмі складаным, каля 1000 юнакоў і дзяўчын прыбылі для ўдзелу ў сусветным форуме з Беларусі. Як адзначае кс. Антоні Грэмза, арганізатар пілігрымкі з Гродзенскай дыяцэзіі, ніхто з тых, хто апынуўся ў Мадрыдзе, не пашкадаваў.

Гродненскія пілігрымы ўдзельнічалі ў так званых “Днях дыяцэзій”, якія папярэднічалі мадрыдскім мерапрыемствам. Перад тым, як сабрацца ў сталіцы Іспаніі, маладыя людзі былі запрошаны ў іспанскія рэгіёны, каб пазнаёміцца з мясцовай культурай і рэлігійнай традыцыяй. На думку айца-рэдэмптарыста Андрэя Урублеўскага, гэта заставіла шмат незабыўных уражанняў і стала сапраўдным вопытам веры. Юнакоў і дзяўчат з Беларусі прымалі ў іспанскай правінцыі Валенсія, у невялікім мястэчку Лірыя, дзе ў рамках святкавання Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адбыўся адмысловы невялікі міжнародны фестываль, падчас якога гучалі спевы па-польску і беларуску ў выкананні гродзенцаў і па-іспанску вуснамі мясцовай моладзі.

Гродзенская група ўчора прыбыла ў Мадрыд, каб уліцца ў агульную групу беларускай моладзі, якая ўдзельнічае ў сусветным форуме і сустрэць аднагодкаў з усіх кантынентаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.