СДМ 2011: амерыканскі сцяг – сведак тэрактаў 11 верасня
Амерыканскі сцяг,
які з'яўляўся на кожных Сусветных днях моладзі за апошняе дзесяцігоддзе ў памяць аб
ахвярах 11 верасня, прыбыў у Мадрыд. Сцяг першапачаткова належаў да сям’і адной маладой
каталіцкай жанчыны з Брукліна, якая была забіта ў 2001 г. падчас тэракту ў Сусветным
гандлёвым цэнтры. “Гэты сцяг быў дадзены нам сям'ёй Сьюзан Джэраці”, - паведаміў кс.
Джэрард Зауэр, капелян моладзі Бруклінскай дыяцэзіі на Сусветных днях моладзі. “Яна
была маёй парафіянкай і я пахаваў яе”. Такім чынам, мы “узгадваем яе, і ўсіх, хто
загінуў 11 верасня” - дадаў святар.
Гэта чацвёрты моладзевы форум, на якім
апынуўся сімвалічны сцяг. Упершыню ён быў прывезены ў канадскі Таронта ў 2002 г.,
затым у нямецкі Кёльн у 2005 г. і зусім нядаўна ў аўстралійскі Сіднэй у 2008 г.
“Гэта вельмі шмат значыць для мяне, што я быў выбраны сёння ў якасці сцяганосца”,
- сказаў 17-гадовы Эндру Патрык з парафіі св. Патрыка ў Брукліне. “Я ганаруся сваёй
краінай, ганаруся тым, што я сёння тут”.
17-гадовы Крыстафер Дэ Скьёра сказаў,
што прысутнасць сцяга на сусветнай моладзевай сустрэчы вельмі шмат значыць для яго.
“Я ведаю шмат сяброў, якія страцілі сваякоў 11 верасня. Я проста ганаруся тым, што
амерыканцы гатовыя абараняць тое, у што яны вераць”.
“Я быў толькі ў чацвёртым
класе, калі гэта здарылася, але дата 11 верасня сапраўды змяніла наш погляд на свет.
Таму, мы ніколі не павінны забывацца аб ёй”, - сказаў 19-гадовы Мэцью Фрыз з Брукліна.
У
наступным месяцы спаўняецца 10 гадоў серыі тэрактаў у ЗША, якія на працягу аднаго
дня забралі жыцці больш за 3 тыс. чалавек. “Гэты сцяг уяўляе наш горад, нашу дзяржаву,
нашу краіну і падзею, якую адчуў увесь свет”, - сказаў кс. Заўэр.