2011-08-16 15:13:16

Іспанская прэса аб Сусветных днях моладзі


RealAudioMP3 16 жніўня вядучая іспанская прэса піша аб маючых пачацца сёння вечарам ў Мадрыдзе Сусветных днях моладзі. Выданне “El Pais”, якое мае самы вялікі тыраж у Іспаніі, апублікавала інтэрв’ю з прэс-сакратаром моладзевага форума Маўрэтай Яўрэгуйзар, пад назвай “Больш, чым проста сустрэча з Бэнэдыктам XVI”. Газета “El Mundo” прысвяціла першыя тры старонкі сённяшняга нумара пытанням адносінаў паміж Касцёлам і ўрадам іспанскага прэм’ер-міністра Хасэ Луіса Сапатэры, змясціла артыкул аб пілігрымах, якія прыбылі ў іспанскую сталіцу і аб магчымых пратэстах праціўнікаў мерапрыемства.

На першай старонцы газеты “La Razon” размешчаны артыкул, у якім гаворыцца, што візіт Пантыфіка ў Іспанію не будзе фінансавацца з бюджэта краіны, а наадварот прынясе ў яе бюджэт каля 100 млн. еўра. Акрамя таго, выданне адзначае, што ў св. Імшы з удзелам Папы, якая пройдзе на тэрыторыі аэрапорта “Cuatro Vientos”, змогуць удзельнічаць усе жадаючыя, нават тыя, хто не зарэгістраваўся для удзелу ў форуме. “La Razon” падкрэслівае, што моладзь, якая прыбывае ў Мадрыд, у перыяд эканамічнага крызісу, цяжкіх маральных і палітычных праблем, з вялікім аптымізмам і верай імкнецца знайсці выхад з існуючых цяжкасцяў. Акрамя таго, сённяшняе выданне мае спецыяльны дадатак да нумару, які называецца “Пакаленне Сусветных дзён моладзі”, у якім размешчана інтэрв’ю з кардыналам Руоко Варэлай, арцыбіскупам Мадрыдскім. Да газеты далучаны таксама маленькі сувенір – сцяжок з лагатыпам форума.

Яшчэ адно вядомае іспанскае выданне “АВС” адзначае, што падчас сустрэчы ў Мадрыдзе адбудзецца пастаноўка мюзікла аб Яне Паўле ІІ, падрыхтаваная партугальскай моладзю, а таксама змяшчае праграму маючых адбыцца на працягу гэтага тыдня ў Мадрыдзе мерапрыемстваў.







All the contents on this site are copyrighted ©.