2011-08-16 12:59:23

У Рыа дэ Жанейра ў 2013 г. пройдуць наступныя Сусветныя дні моладзі


RealAudioMP3 У бразільскім горадзе Рыа дэ Жанейра пройдуць чарговыя Сусветныя дні моладзі ў 2013 г. Гэта пацвердзіў кіраўнік Залі Друку кс. Фэдэрыка Ламбардзі, які сказаў, што форум быў перанесены на год раней, каб пазбегнуць канфліктаў матэрыяльна-тэхнічнага характару ў сувязі з правядзеннем Чэмпіянату свету па футболе, які пройдзе Бразіліі ў 2014 г.

Традыцыйна, Папа абвяшчае месца правядзення наступнага моладзевага форуму на заключнай св. Імшы Сусветных дзён моладзі. Інфармацыя была пацверджана раней, паколькі бразільскія афіцыйныя асобы паведамілі аб абранні горада ў якасці месца правядзення наступнай сустрэчы моладзі ўжо некалькі дзён таму.

Губернатар штата Рыа дэ Жанейра Сержыу Кабрал, і мэр горада Эдуарда Пасэ плануюць прыбыць у Мадрыд на гэтым тыдні для прыняцця эстафеты сусветнай моладзевай сустрэчы. Таксама 14 тыс. маладых людзей з Бразіліі прымуць удзел у сёлетніх Сусветных днях моладзі.







All the contents on this site are copyrighted ©.