2011-08-16 14:22:28

Насычанае падарожжа Бэнэдыкта XVI у Мадрыд. Праграма


RealAudioMP3 Першым пунктам праграмы папы Бэнэдыкта XVI пасля яго прыбыцця ў Мадрыд 18 жніўня, стане пераход Пантыфіка разам з маладымі людзьмі з 5 кантынентаў пад вядомай пяцібрамнай трыумфальнай аркай “Пуэрта дэ Алкала”. Асноўнымі момантамі чатырохдзённай пастырскай праграмы Пантыфіка на Сусветных днях моладзі, пасля сімвалічнага адкрыцця візіту ў Эскарыяль, стануць: Крыжовы Шлях, вячэрняе чуване і вялікая заключная св. Імша.

“Пуэрта дэ Алкала” была пабудавана ў часы панавання караля Карласа III (1759-1788). Яна выкарыстоўвалася да XIX стагоддзя як “брама” у іспанскую сталіцу для падарожнікаў, якія прыбывалі з “Еўропы”, г.зн. з Усходу.

Маладыя людзі з Еўропы, Афрыкі, Азіі, Амерыкі і Аўстраліі вечарам 18-га жніўня пройдуць праз адну з пяці брамаў “Пуэрта дэ Алкала”. Бэнэдыкт XVI пройдзе праз цэнтральную браму, якая сімвалізуе Еўропу, што стане сімвалам адзінства Наступніка св. Пятра з мясцовымі Касцёламі ў свеце. Затым Святы Айцец пройдзе па вуліцы Калле дэ Алкала на цэнтральную плошчу Плаца дэ Сібэлес, дзе адбудзіцца цырымонія прывітання. У цэлым, Бэнэдыкт XVI будзе мець у Мадрыдзе дванаццаць прамоў.

Падарожжа Папы ў размешчаны прыкладна 50 кіламетраў на поўнач ад Мадрыду Эскарыяль у “Пантэон каралёў Іспаніі” 19 жніўня, безумоўна, стане сенсацыяй. Ніколі яшчэ Папы не наведвалі гэта гістарычнае месца.

Замак і кляштарны комплекс рэгіёну Сан Лоренцо дэ Эль Эскарыяль, з’яўляецца найбольшым будынкам эпохі Рэнесансу ў свеце гэта не проста месца жыхарства, але і месца веры. Комплекс уключае ў сябе касцёл, кляштар, каралеўскі палац, школу і бібліятэку. Там 19 жніўня Папа сустрэне спачатку з маладамі законнікамі і законніцамі, а затым з больш за 1 тыс. маладых універсітэцкіх выкладчыкаў і звернецца да іх з прамовай. У гэты дзень Пантыфік сустрэнецца таксама з каралеўскай сям'ёй Іспаніі ў Палас дэла Сарсуэла.

Вярнуўшыся ў Мадрыд, Святы Айцец сустрэнецца з групай маладых людзей падчас позняй вячэры ў зале прыёмаў нунцыятуры. На 17.00 запланавана афіцыйная сустрэча з сацыялістычным прэм'ер-міністрам Хосэ Луісам Радрыгесам Сапатэрай. А ўжо ў 19.30 пачнецца Крыжовы Шлях з моладдзю на Пласа дэ Сібэлес. Упершыню Святы Айцец правядзе яго поўнасцю.

20 жніўня Бэнэдыкт XVI у 9 гадзін сустрэнецца з некалькімі маладымі ўдзельнікамі Сусветных дзён моладзі падчас сакрамэнту споведзі. У катэдры Санта Марыя дэ Альмудэна ўзначаліць св. Імшу для семінарыстаў. Пасля наведвання Інстытута Сан Хасэ, у суботу вечарам Святы Айцец узначаліць вячэнюю вігілійную малітву на полі мадрыдскага аэрапорта “Cuatro Vientos”.

Там адбудзецца і нядзельная заключная св. Імша Сусветных дзён моладзі. Непасрэдна перад вылетам Папа сустрэнецца з валанцёрамі сусветнага форуму. У 21.30 чакаецца прылёт Святога Айца ў рымскі аэрапорт “Campino”.







All the contents on this site are copyrighted ©.