2011-08-15 15:08:48

Святы Айцец: кульмінацыяй шляху Хрыста стала ахвяра Яго цела і крыві, атрыманых ад Марыі


RealAudioMP3 “Божыя справы заслугоўваюць на паспешнасць, ці ледзь не адзіныя справы ў свеце, якія заслугоўваюць на паспешнасць, гэта справы Божыя, якія сапраўды тэрміновыя для нашага жыцця”, - сказаў Папа 15 жніўня ў імправізаванай гаміліі падчас св. Імшы ў парафіяльным касцёле св. Тамаша з Вілланова ў Кастэль Гандольфа. Разам з Пантыфікам св. Імшу канцэлебравалі кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ і брат Святога Айца, кс. прэлат Георг Ратцынгер.

Каментуючы літургічныя чытанні ўрачыстасці Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, Бэнэдыкт XVI нагадаў, што для Старога Запавету Каўчэг, у якім захоўваліся дзве табліцы закона Майсея быў знакам прысутнасці Бога сярод свайго народа. Але Новы Запавет кажа нам, што праўдзівым Каўчэгам Запавету з’яўляецца канкрэтны жывы чалавек: Панна Марыя. “Бог не жыве ў скрыні, але ў асобе, у сэрцы чалавека”, - сказаў Папа. Ён падкрэсліў, што Марыя з'яўляецца той, хто насіла ва ўлонні спрадвечнага Божага Сына, які стаў чалавекам, Езуса, нашага Пана Збаўцу.”Марыя – гэта Каўчэг Запавету, бо прыняла ў сабе Езуса, Слова Жыцця, увесь змест волі Божай, Божай Праўды, прыняла ў сабе таго, хто з’яўляецца Новым і Вечным Запаветам, кульмінацыяй якога стала ахвяра Яго цела і крыві: цела і крыві, атрыманых ад Марыі. Таму Марыя была прызначана для надзвычайнай хвалы і заахвочвае ўсіх нас, каб мы мелі ў ёй удзел. Запрашае нас, каб і мы сталі, сціплым чынам, каўчэгам, у якім прысутнічае Божае Слова, перамененым, ажыўленым яго прысутнасцю.

Святы Айцец пракаментаваў фрагмент Евангелля, у якім гаворыцца, што Марыя “паспяшыла” да Альжбеты. Бэнэдыкт XVI адзначыў, што гэта “паспешнасць” надзвычай важная. “Божыя справы заслугоўваюць на паспешнасць, ці ледзь не адзіныя справы ў свеце, якія заслугоўваюць на паспешнасць, гэта справы Божыя, якія сапраўды тэрміновыя для нашага жыцця”, - сказаў Папа. Ён адзначыў, што Марыя не захоўвае Божай прысутнасці толькі для сябе, але ахвяруе яе, дзелячыся Божай ласкай. “Мы таксама з’яўляемся адрасатамі гэтай вялікай любові, якую Бог прызначыў для Марыі. Такім чынам, Божая Маці адкрывае нам надзею на будучыню, поўную радасці і вучаць нас як дасягнуць яе: прыняць з верай яе Сына”. Святы Айцец заклікаў вернікаў ніколі не губляць свайго сяброўства з Хрыстом, але дазваляць асвячаць і весці сябе Яго Слову, ісці за Ім кожны дзень, нават у дні, калі асабліва адчуваецца цяжар крыжа. “Марыя, Каўчэг Запавету, якая прабывае ў нябесным санктуарыі, паказвае нам вельмі ясна, што мы ідзём да нашага сапраўднага дому, адзінства радасці і спакою з Богам”, - сказаў Бэнэдыкт XVI.







All the contents on this site are copyrighted ©.