У Ватыкане працягваюцца
аднаўленчыя працы на плошчы св. Пятра. Рэстаўрацыйны праект разлічаны на 30 месяцаў,
паведамляе “L'OsservatoreRomano”. “Вярнуць плошчы прыгажосць XVII стагоддзя”, - такую
мэту паставілі перад сабой рэстаўратары. Запланаваныя працы ўжо пачаліся ў левай частцы
плошчы па абодвум бакам каланады.
Рэстаўратары хочуць аднавіць не толькі колер
калон і статуй, але і ўвесь цэласны ансамбль плошчы, якой яна была ў XVII ст., адзначыў
Пьер Карла Кушыанна, дырэктар тэхнічных служб Дзяржавы Ватыкан.
Абсалютна ўсё
на плошчы памерам 35,3 тыс. кв. м. павінна быць абноўлена і адноўлена: 376 калон,
144 статуі святых, 1,2 тыс. метраў балконаў і карнізаў, два фантаны, збудаваны ў 1586
г. папам Сікстам V егіпецкі абеліск у цэнтры плошчы, а таксама ліхтары вакол яго.
Плошча
св. Пятра – гэта грандыёзная плошча ў выглядзе двух сіметрычных паўкругоў, зробленая
перад базылікай св. Пятра ў Рыме па праекце Берніні ў 1656-67 г.г. Тут адбываюцца
агульныя аўдыенцыі, набажэнствы і св. Імшы з ўдзелам Пантыфіка. Егіпецкі абеліск,
які стаіць у цэнтры плошчы, быў прывезены ў Рым імператарам Калігулай. Гэта адзіны
абеліск у горадзе, які прастаяў ў нязменным выглядзе аж да эпохі Адраджэння.