2011-08-14 15:03:00

ЗША: хрысціяне – гэта лаўцы людзей, а не захавальнікі акварыўма


RealAudioMP3 Распаўсюджанае меркаванне, што католікі не чытаюць Біблію, спрабавалі абвернуць больш за 200 чалавек з усіх ЗША, якія прынялі ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі па даследаванні Бібліі. Большасць з іх, гэта асобы, якія праводзяць незлічоныя гадзіны за чытаннем і вывучэннем Святога Пісання.

Трохдзённая канферэнцыя, якая адбылася ў горадзе Шарлот у штаце Паўночная Караліна, сабрала мужчын і жанчын усіх узростаў з больш чым 33 штатаў – некаторыя прыбылі нават з Гаваяў. Яны сустрэліся, каб паразмаўляць аб Святым Пісанні, даведацца аб такіх пытаннях, як грэх, спакуса і выгнанне нячыстай сілы, і стаць больш дасведчаным у апалагетыцы.

Гектар Моліна, каталіцкі евангелізатар, з вопытам душпастырскага служэння 20 гадоў, звярнуў увагу на важнасць прапаведавання Хрыста на ўзроўні грамадства, “амерыканскае грамадства варожае да евангелізацыі”, сказаў ён. “Мы абмежаваны ў вызнаванні нашай веры. Але, мы маем святы абавязак дзяліцца каштоўным дарам, які мы атрымалі, а менавіта, Езусам Хрыстом”. На думку Моліны, чытанне і вывучэнне Святога Пісання дазваляе хрысціянам быць “лаўцамі людзей, а не захавальнікамі акварыўма”.







All the contents on this site are copyrighted ©.