2011-08-13 13:31:00

Касцёл крытыкам СДМ: форум не будзе каштаваць іспанскага дзяржаве ні капейкі


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Браўліо Радрыгес з іспанскага Таледа выступіў у абарону Сусветных дзён моладзі. Ён сказаў, што Іспанія з'яўляецца свабоднай краінай, дзе католікі маюць права выказваць сваё меркаванне. “Чаму вальнадумцы, атэісты і секулярысты павінны мець больш правоў, чым іншыя?” - спытаў ён. “Варта адзначыць, што католікі, якія плацяць падаткі гэтак жа, як і ўсе астатнія, складаюць пераважную большасць у Іспаніі”, - дадаў арцыбіскуп.

Каментар арцыбіскупа стаў адказам на крытыку хрысціянскага характару Сусветных дзён моладзі і пратэсты некаторых асяроддзяў супраць візіту папы Бэнэдыкт XVI у краіну.

Іерарх асудзіў крытыкаў мерапрыемства за дэзінфармацыю грамадскасці, апошнія сцвярджаюць, што мерапрыемства фінансуецца выключна дзяржавай. “Калі вам не падабаюцца Сусветныя дні моладзі ці Папа, добра, але не абражайце нас і не кажыце рэчы, якія не адпавядаюць рэчаіснасці”, - сказаў арцыбіскуп.

Іерарх таксама выступіў у абарону правоў католікаў удзельнічаць “у падзеі, падчас якой кожны можа сказаць тое, што жадае сказаць”.

Ён паведаміў, што характар крытыкі ў адрас Сусветных дзён моладзі з'яўляецца беспрэцэдэнтным. “Крытыка зайшла так далёка за рамкі прыстойнасці, як гэтага не было ніколі”, - сказаў арцыбіскуп Радрыгес.

Прэзідэнт Каталіцкай лігі за грамадзянскія правы Біл Донахью, адказваючы на нядаўнюю крытыку моладзевай сустрэчы, адзначыў, што Сусветныя дні моладзі не будзе каштаваць іспанскага дзяржаве ні капейкі, і што наадварот маладыя людзі, па заявах эканамістаў, прынясуць у хворую іспанскую эканоміку больш за 140 млн. долараў.







All the contents on this site are copyrighted ©.