2011-08-12 14:12:54

Католікі Нью-Ёрка занепакоены новымі адукацыйнымі ініцыятывамі ўладаў


RealAudioMP3 Новае патрабаванне гарадскіх уладаў Нью-Ёрка аб увядзенні абавязковага палавога выхавання на працягу аднаго семестра ва ўсіх грамадскіх сярэдніх школах, выклікала непакой у каталіцкіх іерархаў і была названа імі “няўдалым эксперыментам”. Яны бачаць у гэтай ініцыятыве імкненне школы замясціць сабой бацькоў, у кампетэнцыю якіх уваходзіць гэта сфера жыцця падлеткаў.

Ёзэф Цвілінг, прэс-сакратар Нью-Ёркскай архідыяцэзіі заявіў, што рашэнне ўладаў горада даць дазвол на тое, каб школьнікі праходзілі курс сексадукацыі і вучыліся выкарыстанню прэзерватываў, выклікае непакой”. Ён сказаў, што 40-гадовы вопыт паказаў “памылковасць намаганняў” аддзяліць сексуальную актыўнасць ад наступстваў і адказнасці. “Узровень цяжарнасцяў сярод падлеткаў працягвае расці, нягледзячы на даступныя прэзерватывы, у тым ліку ў нашых дзяржаўных школах”, - сказаў Цвілінг.

Як заявіў прэс-сакратар, школы павінны вучыць устрыманню. “Устрыманне перад шлюбам з'яўляецца адзіным надзейным спосабам пазбегнуць цяжарнасці і хвароб, а ў апошні час даследаванні паказалі, што ўстрыманне з’яўляецца найлепшым адукацыйным метадам, які дысцыплінуе падлеткаў і моладзь”, - сказаў ён. Цвілінг заклікаў улады Нью-Ёрка падтрымліваць тыя праекты, якія сапраўды працуюць, а не працягваць садзейнічаць няўдалым эксперыментам”.







All the contents on this site are copyrighted ©.