2011-08-11 15:21:39

Канстантынопальскі Патрыярхат аптымістычна аб рэлігійнай палітыцы турэцкіх уладаў


RealAudioMP3 У Канстантынопальскім Патрыярхаце спадзяюцца, што адкрыццё багаслоўскай семінарыі на востраве Халкі будзе спрыяць павелічэнню колькасці святароў у праваслаўных храмах на тэрыторыі Турцыі.

Канстанцінопальская Царква адчувае востры недахоп святароў у Стамбуле і іншых гарадах Турцыі. Так у 60 праваслаўных храмах турэцкай сталіцы і яе наваколля працуе ўсяго 28 святароў. Вырашэнню гэтай праблемы перашкаджаюць турэцкія законы, паводле якіх праваслаўныя святары і настаўнікі павінны мець турэцкае грамадзянства. Вельмі негатыўна сказваецца таксама адсутнасць у краіне навучальных устаноў для падрыхтоўкі святароў.

На думку прадстаўнікоў Патрыярхату, аднаўленне дзейнасці семінарыі на востраве Халкі, зачыненай у 1971 г. турэцкімі ўладамі, будзе садзейнічаць не толькі паляпшэнню падрыхтоўкі праваслаўных святароў, але і ўмацаванню рэлігійнай свабоды ў Турцыі.

99% насельніцтва Турцыі з'яўляюцца мусульманамі, праваслаўных налічваецца ўсяго 2,5 тыс. – гэта грэкі, якія маюць турэцкае грамадзянства. Але краіна і яе сталіца займаюць асаблівае месца ў гісторыі хрысціянства, таму сюды прыязджае вялікая колькасць пілігрымаў і турыстаў з усяго свету.







All the contents on this site are copyrighted ©.