2011-08-11 13:34:37

Була з экскамунікай Лютэра на выставе Ватыканскага сакрэтнага архіва


RealAudioMP3 Була з экскамунікай Марціна Лютэра (1483-1546) будзе паказана на выставе сярод іншых 100 дакументаў з Ватыканскага сакрэтнага архіва ў наступным годзе. Пачаўшы працаваць 10 жніўня сайт выставы пад назвай “Lux in Arcana”, дэманструе папскую булу “Decet Romanum Pontificem” ад 3 студзені 1521 г., як частку экспазіцыі ў Капіталійскіх музеях Рыма.

Таксама цікавыя дакументы аб гістарычных асобах, такіх як: Марыя Антуанэта (1755-1793) або Вольфганг Амадэй Моцарт (1756-1791) знойдуць сваё месца ў экспазіцыі. Як паведаміла прадстаўнік муніцыпальных уладаў Рыма, да лютага 2012 г., калі павінна будзе адкрыцца выстава, стане вядома аб іншых цікавых і каштоўных экспанатах, якія апынуцца ў Капіталійскіх музеях.

Выстава, якая будзе праходзіць з лютага да верасня 2012 г., арганізавана з нагоды 400-годдзя з дня заснавання прыватнага папскага архіва Паўлам V (1605-1621). У музеях на рымскім Капітоліі будуць паказаны, у прыватнасці, акты працэсу над Галілеа Галілеем (1616-1633) і ліст членаў брытанскага парламента папе Кліменту VII з просьбай аб ануляванні шлюбу Генрыха VIII і Кацярыны Арагонскай. На выставе будуць дэманстравацца таксама некаторыя з невядомых да гэтага часу дакументаў пантыфікату Пія XII (1939-1958), фатаздымкі і дзённікі.







All the contents on this site are copyrighted ©.