2011-08-10 14:40:26

Германія: першы ў краіне хрысціянска-юдэйскі дзіцячы садок


RealAudioMP3 У германскай дыяцэзіі Оснабрук адкрываецца першы ў краіне хрысціянска-юдэйскі дзіцячы садок, паведамляе штотыднёвік дыяцэзіі. Дзіцячая ўстанова “Цар Давід” – сумесны праект дыяцэзіі Оснабрук, гарадской яўрэйскай супольнасці і катэдральнай парафіі св. Пятра.

Група з 10 дзяцей розных узростаў і розных веравызнанняў будзе выхоўвацца ў рамках юдэйскіх і хрысціянскіх традыцый. Пры гэтым будзе праходзіць працэс вывучэння абедзвух рэлігій. Плануецца таксама сумеснае правядзенне хрысціянскіх і юдэйскіх святаў. Ежа ў дзіцячым садку для ўсіх будзе кашэрнай. Група выхавацеляў складаецца з хрысціян і юдэяў.

“Цар Давід” будзе размешчаны на тэрыторыі каталіцкага дзіцячага садка св. Барбары, які належыць катэдральнай парафіі св. Пятра. Дзеці будуць сустракацца на пляцоўках для гульняў і ўдзельнічаць у сумесных занятках.

Генеральны вікарый дыяцэзіі Оснабрук кс. прэлат Тэа Паўль заявіў, што праект пакліканы для таго, каб з маленства вучыць “з павагай і адкрыта” сустракаць прадстаўнікоў іншых рэлігій.







All the contents on this site are copyrighted ©.