2011-08-10 15:05:09

Ватыканскі банкір: эканамічны ўпадак ЗША гэтак жа перабольшаны, як і рост эканамічнай моцы Кітая


RealAudioMP3 Злучаныя Штаты – гэта “не нацыя ў стане заняпаду”, заявіў кіраўнік Інстытуту рэлігійных спраў Апостальскай Сталіцы, папулярна называнага Ватыканскім банкам, Этторэ Гоццы Тэдэскі. “Злучаныя Штаты застаюцца самай тэхналагічна перадавой краінай у свеце, з самым высокім Валавым унутраным прадуктам, які перавышае ў паўтара разы еўрапейскі, у чатыры разы кітайскі, і ў дзесяць разоў італьянскі”, - напісаў доктар Тэдэскі ў “L'Osservatore Romano”.

Ён пракаментаваў інфармацыю, якая з’явілася ў сярэдзіне мінулага тыдня аб глабальнай фінансавай нявызначанасці эканомікі ЗША. На мінулым тыдні стала вядома, што Злучаныя Штаты ўпершыню ў сваёй гісторыі, могуць апынуцца ў сітуацыі няздольнасці выплачваць даўгі. Паводле Тэдэскі, той факт, што гэта інфармацыя была апублікавана, не гаворыць аб знішчэнні ЗША, але, верагодна, прымусіць краіну быць больш сціплай і адкрытай для супрацоўніцтва з Еўропай.

У доўгай і выбітнай кар'еры, 66-гадовы італьянскі эканаміст зрабіў некалькі значных асягненняў у сферы бізнесу, банкаўскай і навуковай дзейнасці. Ён стаіць на чале Інстытуту рэлігійных спраў з 2009 г. Тэдэскі выказаў таксама меркаванне, што гаварыць пра эканамічны ўпадак ЗША гэтак жа памылкова, як перабольшваць рост эканамічнай моцы Кітая. “ВУП вялікай азіяцкай нацыі не нашмат вышэй, чым у адной толькі Германіі і павінен супрацьстаяць шэрагу нялёгкіх праблем”, - паведаміў італьянскі эканаміст.

Рашэннем для пераадолення крызісу паводле Тэдэскі з’яўляецца супольная скаардынаваная палітыка дзяржаў і інвестыцыя ў малыя і сэрэднія прадпрыемствы. Нарэшце, ён прапанаваў, каб ўрады, якія ў цяперашні час не маюць пастаяннага эканамічнага кансультацыйнага савета, які б складаўся з навукоўцаў і прамыслоўцаў, ўжо зараз думалі аб стварэнні такога органа.







All the contents on this site are copyrighted ©.