2011-08-10 14:14:28

Бэнэдыкт XVI падкрэсліў духоўнае вымярэнне музыкі Вівальдзі і Баха


RealAudioMP3 На духоўныя аспекты твораў Антоніа Вівальдзі і Іагана Себасцьяна Баха звярнуў увагу ўчора вечарам Святы Айцец, дзякуючы за канцэрт, падрыхтаваны з нагоды 60-годдзя свайго святарскага пасвячэння. Творы вялікіх майстроў барока прадставілі ў Кастэль Гандольфа габаіст Альбрэхт Майер, скрыпачка Арабэла Штайнбэхер і ансамбль “Новыя сезоны”, які складаецца музыкантаў найвялікшых аркестраў свету.

Гаворачы аб музычнай структуры прадстаўленых прац Вівальдзі, Святы Айцец падкрэсліў, што яна спрыяе таму, што гэтыя творы напоўнены яснасцю і прыгажосцю, перадаюць радасць і лагоднасць. “Я думаю, гэта было звязана таксама з яго верай. Вівальдзі быў каталіцкім святаром, верным брэвіярыю і практыкам пабожнасці. Слуханне яго духоўнай музыкі паказвае глыбокую рэлігійную духоўнасць”, - сказаў Папа. Менавіта гэта асаблівасць звязвае яго з лютэранінам, Іаганам Себасцьянам Бахам, які захапляўся Вівальдзі, вывучаў і рабіў транскрыпцыі яго канцэртаў.

Бэнэдыкт XVI нагадаў, што на рукапісах Баха заўсёды былі словы “Soli Deo Gloria” – толькі Богу слава – якія з'яўляюцца цэнтральным элементам для разумення музыкі вялікага нямецкага кампазітара. Асноўным элементам яго характару была глыбокая пабожнасць, а моцная вера натхняла і падтрымлівала ўсё яго жыццё. Ён меў глыбока рэлігійную канцэпцыю мастацтва: адданне хвалы Богу і адраджэнне чалавечага духу. Слухаючы яго музыку, ствараецца ўражанне, што яна хоча выразіць поўную гармонію, якую Бог выявіў у сваім стварэнні. “Бах з’яўляецца цудоўным “архітэктарам музыкі”, беспрэцэдэнтна выкарыстоўваючым контрапункт, архітэктарам, якога вядзе смелае пачуццё геаметрыі, сімвал парадку і мудрасці, адлюстраванне Бога. І такім чынам, чыстая рацыянальнасць становіцца музыкай у самым вялікім і чыстым сэнсе, вялікай прыгажосцю”, - сказаў Святы Айцец.







All the contents on this site are copyrighted ©.