Экуменічнай малітвай
у берлінскай “Капліцы прымірэння”, адзначаць пратэстанты і католікі Германіі ў суботу
50-годдзе ўзвядзення Берлінскай сцяны, якая была ўзведзена 13 жніўня 1961 г. У капліцы
ў цэнтры Берліна, пройдзе экуменічнае набажэнства, у якім возьмуць удзел дапаможны
біскуп Берлінскай архідыяцэзіі Маціяс Хайнрых і пратэстанцкі біскуп Маркус Дрёгэ.
Прэзідэнт Германіі Крысціян Вульф і Канцлер Ангела Меркель заявілі пра свой удзел
ва ўрачыстасцях.
У ноч з пятніцы на суботу ад паўночы да 6 гадзіны раніцы
ў капліцы будуць чытацца біяграфіі людзей, якія загінулі каля сцяны. Па прапанове
Сусветнай Рады Цэркваў, 13 жніўня ў 12 гадзін загучаць званы ўсіх берлінскіх храмаў
і пройдзе хвіліна маўчання.
“Капліца прымірэння” на былой мяжы паміж Усходнім
і Заходнім Берлінам была ўзведзена дакладна на месцы былой царквы прымірэння. Паколькі
ў 1961 г. была пабудавана сцяна, храм пратэстанцкай супольнасці прымірэння апынуўся
ў так званай паласе смерці і стаў сімвалам падзеленай Германіі і Еўропы. У 1985 г.
па рашэнні ўрада ГДР царква была падарвана. Пасля ўз'яднання Германіі, зямля, на якой
стаяў знішчаны храм, была перададзена супольнасці прымірэння з умовай, што яна будзе
выкарыстоўвацца ў рэлігійных мэтах. Такім чынам, тут паўстала “Капліца прымірэння”,
якая стала часткай меарыяльнага комплексу “Берлінская сцяна”.