2011-08-08 15:32:27

Самалі: ісламісты перашкаджаюць аказанню гуманітарнай дапамогі


RealAudioMP3 Нягледзячы на неабходнасць неадкладных мер у сувязі з голадам у Самалі, Афрыканскі саюз адклаў да канца гэтага месяца сустрэчу, прысвечаную тэме крызісу ў гэтай краіне. Голад на Афрыканскім Рогу закрануў ужо прыкладна палову насельніцтва Самалі. Яшчэ над 3 млн. чалавек навісла небяспека недахопу харчавання.

Кожны дзень у Самалі паміраюць сотні людзей. Але намаганні па аказанні дапамогі жыхарам Самалі пакуль не могуць завяршыцца поспехам з прычыны процідзеяння з боку ваяўнічых мусульманскіх груп і агульнага хаосу ў краіне, якая адчувае недахоп у эфектыўным цэнтральным ўрадзе ўжо больш за 20 гадоў.

Арцыбіскуп Антоніо Марыя Вэльё, старшыня Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў, сказаў у “L'Osservatore Romano”, што “было б жорстка – праігнараваць пакуты людзей на Афрыканскім Рогу”. Аднак, паводле яго слоў, спробы груп аказання дапамогі галадаючым, якія накіроўваюць прадукты харчавання ў суседнія краіны, каб затым даставіць іх у Самалі, не даюць выніку. “На жаль, гэта звязана са складанай сітуацыяй ўнутры Самалі”, - канстатаваў іерарх.







All the contents on this site are copyrighted ©.