2011-08-07 14:36:33

Прэзідэнт Філіпін сустрэўся з лідэрам дзеючых у краіне ісламістаў


RealAudioMP3 У сталіцы Японіі Токіо Прэзідэнт Філіпін Беніньі Акіна сустрэўся з лідэрам найбуйнейшай дзеючай у краіне ісламісцкай ўзброенай групоўкі “Ісламскі фронт вызвалення Мора” Мурадам Эбрахімам.

Па інфармацыі ўрада Філіпін, перамовы Акіна з лідэрам ісламістаў-сепаратыстаў працягваліся каля двух гадзін. Гэта першы ў гісторыі выпадак прамога ўдзелу кіраўніка Філіпінскага дзяржавы ў перамовах з ісламістамі, якія былі адноўлены пасля прыходу Акіна да ўлады ў мінулым годзе.

“Ісламскі фронт вызвалення Мора”, які з'яўляецца найбуйнейшай экстрэмісцкай сепаратысцкай групоўкай на Філіпінах, змагаецца за стварэнне незалежнай ісламскай дзяржавы для народнасцяў Мора на поўдні Філіпін. Групоўка створана ў 1970-я гг. Саламатам Хашымам.

Мора – гэта група філіпінскіх народаў, якія вызнаюць іслам суніцкага напрамку. Іх агульная колькасць складае каля 2 млн. чал. Больш за 30 гадоў “Ісламскі фронт вызвалення Мора” вядзе ўзброеную барацьбу за незалежнасць паўднёвых раёнаў Філіпін. У 1997 г. пачаліся перамовы арганізацыі з урадам, якія неаднаразова перапыняліся і зноў аднаўляліся.







All the contents on this site are copyrighted ©.