2011-08-06 14:18:06

Святы Айцец прызначыў новага нунцыя на Кубе


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Бруна Музаро, 63-гадовы ватыканскі дыпламат італьянскага паходжання, да гэтага часу Апостальскі нунцый у Перу, быў прызначаны Святым Айцом 6 жніўня новым дыпламатычным прадстаўніком Апостальскай Сталіцы на Кубе. Новае прызначэнне на адказны дыпламатычны пост стала неабходна пасля таго, як папярэдні Апостальскі нунцый на востраве арцыбіскуп Джавані Анджэла Бэчу, у сярэдзіне мая, быў прызначаны Субстытутам Апостальскай Сталіцы. Арцыбіскуп Музаро, які паходзіць з паўднёваітальянскага рэгіёну Апулія, прадстаўляў Святы Пасад з 1995 г. у якасці Апостальскага нунцыя ў Панаме, на Мадагаскары, у Гватэмале і, нарэшце, у Перу.

Каталіцкі Касцёл на працягу многіх гадоў прыкладае намаганні, каб на Кубе існавала больш рэлігійнай свабоды, правоў для рэлігійных арганізацый і сацыяльных гарантый для вернікаў. Падчас свайго візіту ў 1998 г. у гэту вастраўную дзяржаву, Ян Павел II ясна выказаўся пра недахопы ў гэтай галіне.







All the contents on this site are copyrighted ©.