2011-08-06 14:03:31

Венесуэла: “Caritas” аб адсутнасці бяспекі ў краіне


RealAudioMP3 Дырэктар каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Caritas” венесуэльскага штата Тачыра асудзіў прысутнасць калумбійскіх паўстанцкіх груповак у Венесуэле. Кс. Арланда Нэйра паведаміў, што мэтай Рэвалюцыйных узброеных сіл Калумбіі (FARC) і Нацыянальнай арміі вызвалення (ELN) з'яўляецца гандаль наркотыкамі і тэрарыстычная дзейнасць. Яны сеяць паніку сярод насельніцтва Венесуэлы, выкрадаючы людзей і займаючыся вымагальніцтвам, а ўрад краіны нічога ня робіць, каб спыніць іх.

Прысутнасць груп паўстанцаў на тэрыторыі Венесуэлы не выклікае сумненняў, сказаў святар, бо ён сам неаднаразова сустракаўся з імі ў сваім рэгіёне. “Калумбійскія паўстанцы квітнеюць ад такога роду дзейнасці. Гээта прыносіць ім вялікія грошы”, - сказаў кс. Нэйра.

Святар паддаў крытыцы ўрад Венесуэлы за адсутнасць бяспекі ў краіне з-за дзейнасці паўстанцкіх груп. “Сумна, што наш урад не бярэ на сябе адказнасць. Яны кажуць, што партызан няма, яны сюды не прыяжджаюць, але тое, што яны кажуць і тое, што мы бачым у сельскай мясцовасці на самой справе, адрозніваецца”, - сказаў святар.

Кс. Арланда Нэйра адзначыў таксама, што паўстанцкія групоўкі займаюцца вымагальніцтвам і ў багатых, і ў бедных, у фермераў і ўладальнікаў ранча, ніхто не можа адчуваць сябе бяспечным у Венесуэле.







All the contents on this site are copyrighted ©.