2011-08-05 14:27:15

У В'етнаме арыштаваны сем каталіцкіх актывістаў


RealAudioMP3 У В'етнаме арыштаваны сем каталіцкіх актывістаў, паведамляе Міжнароднае таварыства па правах чалавека. Прычыны арышту і месцазнаходжанне арыштаваных журналістаў, сацыяльных работнікаў і студэнтаў у цяперашні час невядомыя. Па дадзеных арганізацыі, затрыманыя “належаць да групы каталіцкіх інтэлектуалаў дыяцэзіі Вінь”, якія маюць дачыненне да рэлігійнай, сацыяльнай і палітычнай дзейнасці.

Гэта ўжо не першы выпадак арышту ў В’етнаме за апошнія тыдні. Як паведамляла раней Міжнароднае таварыства па правах чалавека, вядомы в'етнамскі каталіцкі святар Нгуэн Ван Лі, які на працягу многіх гадоў змагаецца за правы чалавека, быў арыштаваны 25 ліпеня. Пасля шматлікіх траўм, святар паралізаваны на адзін бок. 65-гадовы кс. Нгуен Ван Лі з'яўляецца сімвалам барацьбы за свабоду веравызнання і свабоду слова ў В'етнаме.







All the contents on this site are copyrighted ©.