2011-08-05 14:14:33

Малайзія: пратэсты пасля штурму храма


RealAudioMP3 Хрысціяне і мусульмане у Малайзіі падвергнулі рэзкай крытыцы рэйд ісламскіх уладаў ў адзін з храмаў ў горадзе Сэлангаор. Службовыя асобы ў сераду ўвечары ўварваліся на хрысціянскае святкаванне, у якім прымала ўдзел каля 120 чалавек. Яны канфіскавалі відэаматэрыялы, праграмнае забяспечанне, а таксама арыштавалі 15 асоб, якія ўдзельнічалі ў хрысціянскім свяце.

Прадстаўнік ісламскіх уладаў, паведаміш, што ў затрыманых былі правераны дакументы, яны аказаліся мусульманамі, якія перайшлі ў хрысціянства. У Малайзіі, дзе мусульманская большасць складае 60 % – гэта забаронена. Канстытуцыя гарантуе свабоду веравызнання, але мусульмане не могуць пераходзіць у іншую веру.

І хрысціяне, і мусульмане асудзілі разгон на інтэрнэт-форумах. “Улада паводзіць сябе як злодзей, калі ўрываецца не паважаючы іншых людзей”, - напісала адна маладая мусульманка.







All the contents on this site are copyrighted ©.