2011-08-04 11:57:26

Японія: “Дзесяць дзён для міра”


RealAudioMP3 Старшыня Канферэнцыі Біскупаў Японіі, арцыбіскуп Асакі Лео Юн Ікенага, у сваім спецыяльным звароце, прымеркаваным да маючага адбыцца 6-15 жніўня акцыя “Дзесяць дзён для міра”, заклікаў вернікаў маліцца і дзейнічаць у гэтай справе. Мерапрыемства, падчас якога ва ўсіх дыяцэзіях Японіі будуць адбывацца сустрэчы на тэму міра, праходзіць штогод у гадавіну бамбардзіровак Хірасімы і Нагасакі ў 1945 г.

У сваім звароце арцыбіскуп Лео Юн Ікенага заклікае таксама маліцца за ахвяраў землятрусу і цунамі, якія абрынуліся на Японію 11 сакавіка 2011 г. Іерарх нагадвае, што важна памятаць у малітве пра ўсіх, хто пацярпеў ад катаклізма, згубіў сваіх блізкіх, працу, дом і ўсё, чаго дасягнуў у жыцці.

У дакуменце, які быў апублікаваны на сайце японскага епіскапата, арцыбіскуп Асакі звяртаецца да вернікаў з заклікам аб малітве ў інтэнцыі ўсіх, хто пакутаваў і працягвае пакутаваць ад радыяцыі, узровень якой застаецца высокім паля катастрофы на атамнай электрастанцыі Фукусіма І. “Для нас амаль немагчыма зразумець прычыну гэтай трагедыі. Аднак вера ўмацоўвае нас ва ўпэўненасці, што заўсёды існуе новая надзея у той час, калі здаецца дамінуюць цяжкасці”, - напісаў японскі іерарх.

У пасланні з нагоды акцыі “Дзесяць дзён для міра”, каталіцкі іерарх узгадвае таксама аб трыццатай гадавіне апостальскага візіта папы Яна Паўла ІІ у Японію. Падчас яго Пантыфік наведаў Хірасіму, дзе звярнуўся да вернікаў з заклікам “заставацца ў еднасці на шляху да сапраўднага міра, адзінага свету, які паходзіць ад Бога”.

“Пасля гэтых слоў, многія людзі, як на радзіме так і за мяжой, у імя міра прапаноўвалі сваю дапамогу тым, хто пакутуе і знаходзіцца ў патрэбе. Гэтыя людзі працавалі для свайго бліжняга у любых умовах і ў любы момант, каб рэалізаваць ідэал любові і дзялення з іншымі”, - адзначаецца ў пасланні. ”Калі мы, вернікі, дапамагаем патрабуючым, мы выкрэсліваем з нашых сэрцаў нянавісць, жаданне помсты, бачым марнасць кожнага канфлікту, а таксама ўмацоўваем нашу упэўненасць у неабходнасці бараніць годнасць чалавека, які быў створаны на вобраз Бога”, - адзначыў японскі арцыбіскуп.







All the contents on this site are copyrighted ©.