2011-08-04 14:04:37

Копцкі біскуп: ад працэсу над Мубаракам пачынаецца новая эра для Егіпта


RealAudioMP3 Адзін з хрысціянскіх лідэраў Егіпта, адрэагаваў з задавальненнем на грамадзянскі судовы працэс супраць былога кіраўніка дзяржавы Хосні Мубарака. “Працэс адкрывае новую эру для сучаснага Егіпта”, - сказаў сёння копцкі епіскап Кіроллас з Наг Хаммадзі у інтэрв'ю рымскай газеце “Il Tempo”. Гэта знак “новага парадку, у законнасці і справядлівасці, без адрозненняў, для ўсіх грамадзян”, што з’яўляецца прычынай новай надзеі. На думку іерарха, першы працэс над былым кіраўніком дзяржавы, “супакоіць розумы егіпцян”, перш за ўсё, сем'яў “мучанікаў рэвалюцыі”.

Андрэ Закі, адзін з лідэраў англіканскай супольнасці ў Егіпце, назваў гэты працэс “выразам цывілізацыі”. Гаворка ідзе аб прымяненні закона без погляду на асобу. Таму, на думку пастара, наступіў канец “эпохі рэпрэсій”, краіна ідзе да дэмакратыі.

Копцкі эксперт па экуменізму Самір Моркус сказаў, што “упершыню ў гісторыі Егіпта і арабскага свету, кіраўнік дзяржавы зышоў па волі народа, а не быў забіты падчас перавароту або звергнуты ў выніку замежнага ўмяшання”.







All the contents on this site are copyrighted ©.