2011-08-04 12:25:53

Кенія: Касцёл заклікае грамадства да салідарнасці і адказнасці


RealAudioMP3 Каталіцкі Касцёл у Кеніі звярнуўся да грамадзян краіны з пасланнем, у якім заклікае “разам, будаваць будучыню краіны”. У спецыяльным звароце, мясцовай камісіі “Iustitia et pax” (“Справяліваць і мір”), адзначаецца, што Кенія “знаходзіцца ў стане вялікай харчовай небяспекі, якая пагражае жыццю многіх яе жыхароў”, таму ўлады краіны “абавязаны паважаць і бараніць права і фундаментальныя свабоды грамадзян, сярод якіх, права на харчаванне, з яго належнай колькасцю і якасцю”.

У звароце прысутнічае таксама заклік да міжнароднай супольнасці, “праявіць салідарнасць у сферы неабходнай эканамічнай дапамогі, каб кенійцы не пакутавалі ад голаду”.

Сярод іншых тэм, якія ўздымаюцца ў звароце камісіі: “сацыяльная і палітычная адказнасць”, асабліва ў сувязі з прынятай год таму новай Канстытуцыяй Кеніі і маючымі адбыцца выбарамі. “Каб не дапусціць насілля і беспарадкаў, як гэта здаралася ў мінулым, заклікаем усіх палітыкаў і грамадзян даць сведчанне нацыянальнай згоды, канцэнтруючы сілы на тым, каб дапамагчы дасягнуць сапраўднага прымірэння ў краіне”, - адзначаецца ў пасланні. Акрамя таго, іерархі звяртаюць увагу на неабходнасць “грамадзянскай адукацыі насельніцтва”, якая заключаецца “у выхаванні павагі да нацыянальных каштоўнасцяў і прынцыпаў дэмакратыі”. У сваю чаргу, “грамадзяне Кеніі заклікаюцца, галасаваць за кваліфікаваных лідэраў, з высокімі маральнымі якасцямі, здольных служыць краіне”, - гаворыцца ў звароце камісіі “Iustitia et pax”.







All the contents on this site are copyrighted ©.