2011-08-04 11:26:31

Кардынал Бёрк: развітыя грамадствы забіраюць права слухаць свайго сумлення


RealAudioMP3 Кардынал Райманд Лео Бёрк, прэфект Апостальскай Сігнатуры, вышэйшай судовай інстанцыі Апостальскай Сталіцы, заявіў, што без рэлігіі ў грамадстве, палітычныя лідэры рызыкуюць парушаць асноўныя правы грамадзян. “Усе краіны павінны гарантаваць свабоднае веравызнанне, якое накіравана на абарону вучэння і практыкі рэлігійнай веры дзеля агульнага дабра”, - сказаў кардынал, які прабывае з візітам у ЗША.

Іерарх заявіў, што “памылковае ўспрыманне” у сучасным грамадстве маральнага закона, прывяло “да гэтак жа памылковага выключэння з грамадскай дыскусіі пытанняў маральнага права і сумлення”. “У многіх, так званых, развітых краінах, мы з'яўляемся сведкамі павелічэння тэндэнцыі адмаўлення грамадзянам самага фундаментальнага права, права слухаць свайго сумлення, сфарміраванага на падставе права розуму і навучання Касцёла”, - адзначыў кардынал Бёрк.

Іерарх звярнуў увагу на палітычных лідэраў, якія называюць сябе католікамі, “але прымаюць заканадаўства, якое парушае маральны закон”, што з’яўляецца недапушчальным, хоць сустракаецца вельмі часта ў сучаснай палітыцы. Кардынал звярнуў увагу на пазітыўную службу, якую выконвае вера ў палітычным жыцці, “таму, - падкрэсліў ён, - мы павінны заставацца яе непахіснымі сведкамі, нават перад тварам абыякавасці і варожасці”.







All the contents on this site are copyrighted ©.