2011-08-03 14:23:49

Сірыйскі Патрыярх: палестынская дзяржава – ключ да міру


RealAudioMP3 Стварэнне аўтаномнай палестынскай дзяржавы, паводле сірыйскага Патрыярха Грыгорыюса II Лахама, з’яўляецца ключавым крокам для вырашэння палітычных праблем на Блізкім Усходзе. На яго думку, спрыянне гэтаму з боку Еўропы і ЗША магло б “стварыць атмасферу даверу” да заходніх дзяржаў у арабскім свеце.

“Пытанне Ізраіль-Палестына не можа быць аддзелена ад сітуацыі на Блізкім Усходзе”. Прызнанне палестынскай дзяржавы, таксама палепшыць сітуацыю ў Лівіі, Егіпце і Сірыі, перакананы Мельхіцка-каталіцкі Патрыярх Антыёхіі.

Паводле іерарха, насцярожвае сітуацыя ў Сірыі. Хоць хрысціянская меншасць у краіне ў выніку баявых дзеянняў паміж арміяй і дэманстрантамі не церпіць, але: “мы пакутуем разам з людзьмі: параненымі і загінуўшымі з абодвух бакоў”, - сказаў іерарх. Штодзённасць вызначаецца страхам і няўпэўненасцю, адзначыў Патрыярх, які пражывае ў Дамаску. Магчымыя санкцыі з боку міжнароднай супольнасці супраць сірыйскага рэжыму ён назваў “не канструктыўнымі”.

Словы Мельхіцка-каталіцкага Патрыярха варта разглядаць на фоне вельмі складанай сітуацыі хрысціян у Сірыі і ў іншых арабскіх краінах. Сірыйскія хрысціяне ў параўнанні з іншымі краінамі на Блізкім Усходзе былі больш абаронены – нават улічваючы тое, што ў краіне панавала па заходніх стандартах дыктатура. Паводле экспертаў, кожная рэвалюцыя прывядзе толькі да пагаршэння становішча хрысціян у краіне. Суніты і шыіты, якія змагаюцца за ўладу ў Сірыі, не маюць дзяржаўнай мадэлі, у якой ёсць рэальная свабода веравызнання. Хрысціяне ў краінах з шыіцкім ці суніцкім кіраваннем з’яўляюцца грамадзянамі другога гатунку.







All the contents on this site are copyrighted ©.