2011-08-03 15:56:37

Кардынал Рылка: паставіць Хрыста на цэнтральнае месца ў жыцці


RealAudioMP3 3 жніўня ватыканскае выданне “L’Osservatore Romano” апублікавала артыкул кардынала Станіслава Рылкі, прысвечаны тэме новай евангелізацыі. Іерарх звяртае увагу на тое, што гаворачы вельмі часта аб гэтай з’яве, мы рызыкуем згубіць яе сапраўднае значэнне. Кардынал нагадвае аб словах папы Яна Паўла ІІ: “Наш час з’яўляецца часам пастаяннага руху, які можа прывесці да банальнай агітацыі, да таго, каб “рабіць, дзеля таго, каб рабіць”. Мы павінны супрацьстаяць гэтай спакусе, і імкнуцца больш “быць” чым “рабіць”.

Кардынал Рылка, узгадвае таксама словы Бэнэдыкта XVI, сказаныя да швейцарскіх біскупаў: “Можна шмат рабіць, нават у касцёльнай сферы, нават для Бога і ў гэтым заставацца толькі з самім сабой так і не сустрэўшы Бога. Мы павінны перш за ўсё паглыбіцца ў слуханне Пана, малітву, удзел у Сакрамэнтах, навучыцца пачуццям Бога адносна пакут чалавека, каб быць ахопленымі Яго радасцю”. “Папа заклікае да неабходнасці паставіць Хрыста ў цэнтр жыцця хрысціян”, - адзначае кардынал Рылка.

Касцёл не працуе для сябе самаго, не працуе каб павялічыць колькасць сваіх членаў і ўласную моц. Касцёл знаходзіцца на служэнні іншым, служыць не сабе, не для таго, каб быць мацнейшым, але для таго, каб зрабіць дасягальным абвяшчэнне Езуса Хрыста, вялікіх праўдаў, вялікай сілы любові. - узгадвае словы Святога Айца іерарх - У гэтым заключаецца сутнасць новай евангелізацыі: паставіць Хрыста на цэнтральнае месца ў нашым жыцці”. “Не шукаць магічную формулу, каб прыцягнуць людзей нашага часу, але зразумець, што неабходна пачаць з самаго сябе, з нашага спосабу быцця вучнямі Хрыста”, - заклікае кардынал Рылка.







All the contents on this site are copyrighted ©.