2011-08-03 13:48:53

Бэнэдыкт XVI заклікаў да чытання Бібліі падчас адпачынку


RealAudioMP3 3 жніўня, пасля невялікага перапынку, Бэнэдыкт XVI зноў сустрэўся з вернікамі падчас традыцыйнай агульнай аўдыенцыі. На працягу жніўня аўдыенцыі будуць праходзіць на плошчы перад Апостальскім Палацам у Кастэль Гандольфа, месцы летняй рэзідэнцыі Рымскіх Пантыфікаў. У сваіх катэхезах Папа працягне цыкл сваіх разважанняў прысвечаных малітве.

Сёння Святы Айцец адзначыў, што хоча сканцэнтраваць сваю увагу на духоўных аспектах, якія будуць карыснымі не толькі для тых, хто прабывае на адпачынку, але і для тых, хто заняты сваёй штодзённай працай.

“Калі маем момант адпачынку ад нашай дзейнасці, асабліва падчас канікулаў, часта бяром у рукі кнігу, якую хочам прачытаць. Менавіта гэта, першы аспект на якім я хачу сканцэнтраваць сваю ўвагу. Кожны з нас мае патрэбу ў часе неабходным для аднаўлення сваіх сілаў, разважаня і супакоення... Дзякуй Богу, што так ёсць! Гэты факт кажа нам аб тым, што ўсе мы былі створаны не толькі каб працаваць, але таксама каб думаць, разважаць, ці проста, сачыць розумам і сэрцама за нейкім апавяданнем, гісторыяй, у якой можна суперажываць, а ў нейкім сэнсе, нават “згубіцца”, і такім чынам узбагаціцца”.

“Канешне, многія з гэтых кніг, прызначаны толькі для таго, каб развеяцца, і гэта нармальна”, - адзначыў Папа. Святы Айцец звярнуў увагу на тое, што многія людзі, асабліва калі маюць больш часу для адпачынку, жадаюць прачытаць нешта больш грунтоўнае.

“Я хачу зрабіць вам прапанову: чаму б не пазнаёміцца бліжэй з некаторымі кнігамі Бібліі, якія вы ведаеце не зусім добра? Ці з якіх, мы чулі толькі некаторыя ўрыўкі падчас літургіі, але якія ніколі не чыталі цалкам? Сапраўды, многія хрысціяне не чытаюць Біблію, і маюць вельмі абмежаваныя веды аб ёй”.

“Біблія, як гаворыць сама яе назва – гэта зборнік кніг – “маленькая бібліятэка”, - сказаў Святы Айцец. Ён адзначыў, што “некаторыя з “кніжачак”, якія ў яе ўваходзяць, часта застаюцца абсалютна невядомымі для большасці людзей”. Некаторыя з іх вельмі кароткія, напрыклад Кніга Тобія, у якой паказаны вельмі глыбокі сэнс сямейнага жыцця; ці Кніга Эстэр, у якой яўрэйская княжна, праз малітву і веру, збаўляе свой народ ад знішчэння; ці яшчэ больш кароткая Кніга Рут, аб замежніцы, якае ведала Бога і была прыладай Яго Провіду. Бэнэдыкт XVI адзначыў, што некаторыя з гэтых кніг можна прачытаць за адну гадзіну.

“Больш вялікай кнігай, сапраўдным шэдэўрам, можна назваць Кнігу Ёва, у якой уздымаецца праблема пакутаў нявінных; ці Кнігу Эклезіаста, якая ўражвае сваёй актуальнасцю, бо у ёй разглядаецца праблема сэнсу жыцця і свету; Песня Песняў, цудоўная сімвалічная паэма аб чалавечай любові. Як бачыце, усе гэтыя кнігі са Старога Запавету. А Новы? Канешне, Новы Запавет больш вядомы і яго літаратурныя жанры менш разнародныя. Аднак варта адкрыць для сябе прыгажосць чытання ўсяго Евангелля, а таксама Дзеяў Апосталаў ці аднаго з Пасланняў”.

Папа заклікаў вернікаў узяць Біблію з сабой падчас летняга адпачынку, “каб нанава адчуваць яе смак, чытаючы яе Кнігі, менш і больш вядомыя, як напрыклад Евангеллі; але чытаючы іх пастаянна”. “Робячы так, моманты адпачынку могуць стаць момантамі культурнага ўзбагачэння, насычэння духа, знаёмства з Богам і момантам малітвы, дыялогу з Ім”, - нагадаў сабраным перад Апостальскім палацам у Кастэль Гандольфа Святы Айцец.







All the contents on this site are copyrighted ©.