2011-08-03 13:33:47

Беларусь: Грамадскі савет па маральнасці супраць віртуальнага насілля


RealAudioMP3 Грамадскі савет па маральнасці, які дзейнічае ў Беларусі, напярэданні выступіў з заявай, у якой выказваецца занепакоенасць з’явай кампутарнай залежнасці ў дзяцей. У сваім звароце члены Савету асабліва звяртаюць увагу на негатыўныя псіхалагічныя фактары ўспрымання свету, які праз кампутарныя гульні падледкі бачаць скажоным. Культ насілля, агрэсіі, разбурання – усе гэта сцэны з манітора, за які дзеці садзяцца сёння з амаль 5 гадоў.

Для шматлікіх замежных дзяржаў гэта праблема паўстала ўжо даўно, прыйшла яна і ў Беларусь разам з гэтай “карысцю цывілізацыі”: кампутар сёння мае кожная другая беларуская сям’я, а доступ у Інтэрнэт – кожная трэцяя. Тут дарэчы ўзгадваецца прыказка: “ад дабра дабра не шукаюць”.

Аб шкодзе гульняў кажуць навуковыя даследванні. Так, апытанне расійскіх дзяцей ва ўзросце ад 5 да 10 гадоў паказала, што будучыню яны бачаць як хаос, у якім жывуць розныя пачвары, або зусім не бачаць для света будучыні, а да рэальнасці ставяца выключна негатыўна. Японскія медыкі сцвярджаюць, што кампутарныя гульні спачатку выклікаюць турботу, але ў хуткім часе – безуважлівасць і тармажэнне нярвовай сістэмы, што можа прывесці да прыпынення развіцця галаўнога мозга. Але галоўнае, што капмутарная залежнасць параўнальна з наркатычнай. І дзяцячая аўдыторыя – на першым месцы ў групе рызыкі як найбольш уразлівая.

Кампутарныя гульні маюць вялікі і хуткі эфект з-за сваёй інтэрактыўнасці: падлетак і ў жыціі атаясамлівае сабе з героем гульні і “гуляючы” вырашае пытанні, упэўнены ў тым, что зло застанецца беспакараным, зусім як у выдуманым свеце. Таксама аналіз злачынстваў з удзелам падлеткаў паказаў, што амаль усе яны былі “геймерамі”. У сувяці з гэтым Амерыканская асацыяцыя псіхолагаў заклікала вытворцаў дзіцячых кампутарных гульняў адказацца ад жорсткіх сцэнарыяў.

Грамадскі савет па маральнасці Беларусі таксама мае намер весці дыялог з дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі, каб выпрацаваць меры для абароны маладога пакалення ад негатыўнага ўплыву кампутарных гульняў. Якой канкрэтна будзе прафілактыка, пакуль не вядома. Але ёсць людзі, якія і без гэтага могуць паўплываць на сітуацыю. Бацькі. Часцей за ўсё, захапленне кампутарнымі гульнямі – гэта вынік няўважлівасці і нежадання займацца выхаваннем уласных дзяцей. З другога боку, калі выкінуць розныя “стралялкі” і “страшылкі” у смецце і замяніць іх на гульні, якія развіваюць, можна атрымаць ад кампутара зусім іншы эфект – пазітыўны.

Ларыса Абрамчук, Мінск.







All the contents on this site are copyrighted ©.