2011-08-02 13:10:35

Ірландыя: Касцёл “шакаваны” злоўжываннямі некаторых святароў


RealAudioMP3 “Ірландскія святары і біскупы “шакаваны” фактамі злоўжыванняў у дыяцэзіі Клойн”, - сказаў арцыбіскуп Туам Майкл Нэры. Гаворка ідзе аб “парушэннях з боку некаторых святароў”, патлумачыў іерарх падчас традыцыйнай пілігрымцы на Гару св. Патрыка ў нядзелю перад 20 тыс. вернікаў. Паводле арцыбіскупа, зразумела, што многія ірландскія католікі з-за адкрыцця фактаў сексуальных злоўжыванняў знаходзяцца ў стане дэпрэсіі і прыгнечанасці.

Іерарх адзначыў, што 50 Міжнародны Эўхарыстычны кангрэса, які пройдзе ў наступным годзе ў Ірландыі, патрэбны Касцёлу у гэтай краіне цяпер як ніколі. Раней некаторыя палітыкі і прадстаўнікі ахвяраў злоўжыванняў патрабавалі перанесці кангрэс у сувязі са скандалам.

У нядаўна апублікаваным дакладзе па сітуацыі ў дыяцэзіі Клойн, высунуты абвінавачванні 19 святарам за злоўжыванні, здзейсненыя ў перыяд з 1996 г. па 2009 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.