2011-08-02 11:20:48

Ірак: новы тэракт побач з храмам


RealAudioMP3 2 жніўня ў іракскім горадзе Кіркук адбыўся новы тэракт. Узарвалася замініраваная машына, якая знаходзілася побач з хрысціянскім храмам. Пацярпела не менш за 14 асоб, у тым ліку – святар, паведаміла Руская служба “Радыё Свабода”. У выніку выбуху будынак царквы атрымаў моцныя пашкоджанні, разбураны дзясяткі бліжэйшых дамоў.

Хрысціяне ў Іраку часта становяцца мэтай нападаў з боку ісламскіх экстрэмістаў. З 2003 г. краіну пакінулі тысячы хрысціян. Кіркук, горад, дзе пражывае змяшанае насельніцтва – курды, арабы-суніты і туркмены, рэгулярна падвяргаецца нападам экстрэмістаў. Апошні буйны тэракт у горадзе з 750-тысячным насельніцтвам быў здзейснены 20 чэрвеня 2011 г., калі смяротнік падарваў замініраваны грузавік каля шыіцкай мячэці. Тады загінулі 73 чалавекі, а больш за 170, сярод якіх было шмат жанчын і дзяцей, атрымалі раненні.







All the contents on this site are copyrighted ©.