2011-08-01 15:13:21

Іерусалім: Лацінскі Патрыярх віншуе мусульман з Рамаданам


RealAudioMP3 Лацінскі Патрыярх Іерусаліма Фуад Тваль скіраваў свае віншаванні мусульманам з нагоды пачатку Рамадана – месяца посту, які для вызнаўцаў іслама пачынаецца сёння. Разам з духавенствам і вернікамі Святой Зямлі, Патрыярх жадае выказаць сваю блізкасць да мусульманскіх вернікаў у гэты час, прысвечаны ўстрыманню, справам міласэрнасці і прабачэнню.

Узгадваючы словы Карана, іерарх напісаў: “О вы, хто верыце! Вам быў дадзены пост, таксама як і тым, хто быў перад вамі, у надзеі, што вы будзеце мець страх Божы”. Акрамя таго Патрыярх працытаваў словы са старазапаветнай кнігі прарока Ісаі ў якой гаворыцца: “Ці не такога посту я хачу: зняць кайданы, вызваліцца з ярма, вызваліць зняволенных? Ці не палягае ён на тым, каб падзяліцца хлебам з галодным, увесці ў свой дом бедных і бездомных, апрануць кожнага нагога, не адрываючы вачэй ад свайго цела?”.

У сваім пасланні Патрыярх Іерусаліма просіць Бога благаславіць пост мусульман і заклікае палітыкаў чэрпаць з яго натхненне для прымірэння і пошуку справядлівага рашэння адносна жадання палестынскага народа мець сваю дзяржаву, а таксама каб мір панаваў паміж усімі народамі Святой Зямлі і арабскімі краінамі, што знаходзяцца побач.







All the contents on this site are copyrighted ©.