2011-08-01 11:53:49

Пакістан: вяртанне міністэрства па справах рэлігійных меншасцяў


RealAudioMP3 Урад Пакістана пастанавіў аднавіць зліквідаванае ў чэрвені 2011 г. міністэрства па справах рэлігійных меншасцяў. Установа атрымае іншую назву –міністэрства нацыянальнай гармоніі, а узначаліць яго католік, Акрам Масіх Гіл, які да гэтага быў віцэміністрам па справах рэлігійных меншасцяў і моцна крытыкаваў ліквідацыю міністэрства.

Заданнем адноўленай установы будзе “спрыянне міру і талерантнасці ў краіне, умацаванне ўзаемнага разумення і братэрства паміж прадстаўнікамі розных веравызнанняў і перакананняў”. Акрамя таго, у функцыі міністэрства нацыянальнай гармоніі будзе ўваходзіць распрацоўка заканадаўчых нормаў на карысць міжрэлігійнага міра і абароны правоў меншасцяў, гарантаваных міжнароднымі канвенцыямі.







All the contents on this site are copyrighted ©.