2011-08-01 11:50:30

Кардынал Руоко Варэла: Сусветныя дні моладзі дапамогуць павярнуцца тварам да жыцця


RealAudioMP3 Негледзячы на тое, што частка ўдзельнікаў Сусветных дзён моладзі ў Мадрыдзе, гэта асобы з мінімальнымі “рэлігійнымі, маральнымі і этычнымі ведамі”, аднак большасць з іх – людзі, якія жывуць верай “з большай ці меншай інтэнсіўнасцю”, сказаў кардынал Антоніо Марыя Руоко Варэла ў інтэрв’ю агенству “Europa press”.

Іерарх з жалем адзначыў, што нават у краіне з такімі моцнымі каталіцкімі традыцыямі, якой з’яўляецца Іспанія, шмат людзей “не атрымала рэлігійнага выхавання і мае вельмі нізкі ўзровень ведаў аб праўдах веры”. Ён выказаў надзею, што “Сусветныя дні моладзі дапамогуць ім павярнуцца тварам да жыцця” а яны, у сваю чаргу, “будуць дапамагаць сваім сябрам ісці простым і пазітыўным шляхам”.

Кардынал Руоко Врэла расказаў, што сярод запісаўшыхся для ўдзелу ў форуме, шмат людзей, якія не практыкуюць веру, але вельмі блізка сябруюць з хрысціянамі. На мерапрыемстве чакаюцца таксама групы праваслаўных вернікаў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Іерарх заўважыў, што хоць удзел Бэнэдыкта XVI у Сусветных днях моладзі можа быць для яго складаным фізічна, аднак “духоўная і душпастырская радасць, якую дасць яму спатканне з моладзю, кампенсуюць ўсе цяжкасці”.







All the contents on this site are copyrighted ©.