Еўрасаюз патрабуе вызваліць в'етнамскага святара-дысідэнта
Вярхоўны прадстаўнік
Еўрасаюза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан выказала заклапочанасць
рашэннем в'етнамскіх уладаў аб аднаўленні турэмнага зняволення каталіцкага святара
і праваабаронцы Нгуэна Ван Лі.
Ён адбываў васьмігадовы тэрмін па прысуду з
2007 г. Але ў мінулым годзе, у сувязі з рэзкім пагаршэннем стану яго здароўя і частковым
паралічам, заключэнне было прыпынена на год.
Як паведаміла ў пятніцу прэс-служба
еўрапейскага знешнепалітычнага ведамства, стан здароўя Нгуэна Ван Лі па-ранейшаму
выклікае моцныя асцярогі, захоўваецца высокае рызыка яго смерці. “Вярхоўны прадстаўнік
зноў паўтарае заклік ЕС вызваліць усіх мірных праваабаронцаў у В'етнаме”, - гаворыцца
ў паведамленні. Эштан заклікала В'етнам выконваць асноўныя правы чалавека, у тым ліку
свабоду слова.