2011-08-01 14:45:10

Егіпет: Копцкая Царква хоча падаць у суд на дзяржаву


RealAudioMP3 Праз 7 месяцаў пасля нападу на храм у Каіры Копцкая Царква мае намер падаць у суд на Егіпецкую дзяржаву, паведаміла нямецкае каталіцкае агенцтва “KNA”. Адвакат Джозэф Малак заявіў, што да крымінальнай адказнасці варта прыцягнуць кіраўніка ваеннага савета, міністра ўнутраных спраў і генеральнага пракурора.

Егіпецкія ўлады атрымалі шматлікія паказанні па справе аб нападзе на коптаў, але да гэтага часу няма ніякага прагрэсу ў пошуку вінаватых, паведаміў егіпецкім СМІ Малак.

У перапоўненай царкве ў Каіры ў навагоднюю ноч былі забіты 24 чалавекі, 97 паранены. Шматлікія падазраваныя ў злачынстве былі вызваленыя пасля некалькіх тыдняў утрымання пад вартай.







All the contents on this site are copyrighted ©.