2011-08-01 13:00:47

Біскуп Осла спадзяецца на пераасэнсаванне пасля тэрактаў


RealAudioMP3 Каталіцкі Біскуп Осла Бернт Эйдсвіг, выказаў надзею, што бойня на нарвежскім востраве Утэя, прынясе таксама і станоўчы эфект. “Не трэба рабіць эмігрантаў хутка і неабдумана адказнымі за негатыўныя працэсы ў грамадстве”, - сказаў іерарх, які знаходзіцца з візітам у нямецкім Вюрцбургу. Гэтыя людзі павінны інтэгравацца “як сябры і суседзі”.

Паводле меркавання біскупа, забойца меў “унутраны прымус”, які праявіўся як “нянавісць да мусульман і мультыкультурнага грамадства”. “Калі б не існавала тэмы ісламізму, ён знайшоў бы яшчэ нешта, на што б накіраваў сваю нянавісць”, - сказаў біскуп Эйдсвіг. Іерарх пракаментаваў таксама спробы патлумачыць злычынствы з’явай хрысціянскага фундаменталізму, і ўскладанне частковай адказнасці, у сувязі з гэтым, на правыя партыі і палітычныя рухі. На яго думку, заявы тэрарыста маюць псеўдахрысціянскі і папулісцкі характар, і не характэрныя для еўрапейскіх хрысціянскіх партый.

Што тычыцца тэмы ісламафобіі, біскуп адзначыў, што каля адной трэцяй эмігрантаў у Нарвегіі з’яўляюцца католікамі, у асноўным з Польшчы, Літвы і Філіпін. У сувязі з гэтым, такая з’ява можа тлумачыцца хутчэй псіхалагічнымі, а не ідэалагічнымі матывамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.