2011-08-01 12:34:24

Арцыбіскуп Цоліч: візіт Папы ў Фрайбург – “падзея стагоддзя”


RealAudioMP3 “Падзеяй стагоддзя” назваў старшыня нямецкай біскупскай канферэнцыі, арцыбіскуп Роберт Цоліч, маючы адбыцца ў верасні візіт папы Бэнэдыкта XVI у Фрайбургскую архідыяцэзію. У інтэрв'ю “Stuttgarter Nachrichten” іерарх выказаў спадзяванне, што візіт стане “святам надзеі, якое абудзіць цікавасць да Бога і ўмацуе веру шматлікіх хрысціян”. Малітва са Святым Айцом, паводле арцыбіскупа, дапаможа жыхарам Германіі сканцэнтраваць увагу на Богу. Старшыня Канферэнцыі Біскупаў Германіі лічыць, што Папа мае “цудоўны дар і здольнасць, адкрываць тэксты Святога Пісання сённяшняму чалавеку”.

Бэнэдыкт XVI будзе прабываць з 22 да 25 верасня ў Берліне, Эрфурте і Айхсфельдзе. Фрайбургская архідыяцэзія стане канчатковым пунктам яго падарожжа.







All the contents on this site are copyrighted ©.