Бэнэдыкт XVI: быць католікам – азначае быць адкрытым на свет
Вечарам 30 ліпеня,
у дворыку Апостальскага палаца ў Кастэль Гандольфа, Бэнэдыкт XVI сустрэўся з дэлегацыяй
баварскага мястэчка Траўнштайн. Прыбыўшыя з родных мясцін Пантыфіка прадстаўнікі мясцовых
уладаў і вялікая група музыкантаў, падаравалі Святому Айцу музычны канцэрт, а таксама
ўручылі “Ганаровы персцень” – асаблівую ўзнагароду за спрыянне дабрабыту Траўнштайна.
Гэта сустрэча была прымеркавана да 60-годдзя святарства Бэнэдыкта XVI, якое Папа адзначаў
29 чэрвеня. Менавіта ў Траўнштайне 60 гадоў таму новапрэзбітэр Ёзэф Ратцынгер цэлебраваў
сваю першую св. Імшу.
“З вашай прысутнасцю, Кастэль Гандольфа пераўтварыўся
ў баварскае мястэчка і я вельмі удзячны, за тое, што дзякуючы вам, тут зараз прысутнічае
мая баварская земля! Я удзячны вам, таму што, хоць на адзін момант я меў магчымасць
акунуцца ў прыгажосць і весялосць баварскай культуры!”, - сказаў удзельнікам дэлегацыі
Папа.
У сваёй прамове да прысутных Святы Айцец адзначыў, што баварская зямля
з’яўляецца благаслаўлёнай, дзякуючы Стварыцелю, які напоўніў яе гарамі, вазёрамі,
халмамі і лясамі. “Але ўпоўні благаслаўлёнай яна з’яўляецца, таму што людзі, ў веры
ўражанныя гэтай прыгажосцю стварэння і дабрынёй Стварыцеля, а таксама уражаныя Ім,
змаглі паразважжаць аб гэтым і праславіць Яго. Чым была б Баварыя без вежаў і купалоў
нашых касцёлаў, без цудоўнага барока і радасці, што праз яго выражаецца? - сказаў
Папа - Без касцёлаў, крыжоў уздоўж дарог і маленькіх капліц, без сваёй музыкі, паэзіі,
адкрытасці, сардэчнасці і радасць, якую мы толькі што перажылі, Баварыя не была б
Баварыяй”. Пантыфік заклікаў маліцца, каб Баварыя засталася такой якая ёсць – заўсёды
прыгожай, і каб людзі гэтай зямлі заўсёды казалі “так” жыццю, каб заставаліся веруючымі,
хрысціянамі, католікамі. “Католік”, азначае адкрыты на свет. Свет і жыццё і вера –
разам азначаюць талерантнасць і адкрытасць на іншага, на сардэчнае братэрства, якое
паходзіць са свядомасці, што мы ўсе належым адзінаму Айцу і з’яўляемся любімымі адзіным
Панам”, сказаў Бэнэдыкт XVI.