2011-07-31 13:09:50

Бэнэдыкт XVI: Бог уважлівы да матэрыяльных патрэбаў чалавека, але хоча даць больш


RealAudioMP3 31 ліпеня перад малітвай “Анёл Панскі” Бэнэдыкт XVI звярнуўся да сабраных перад Апостальскім палацам у Кастэль Гандольфа вернікаў з кароткай прамовай у якой паразважаў аб цудзе размнажэння хлябоў, які апісваецца ў Евангеллі ад св. Мацвея.

Дарагія браты і сёстры!

Евангелле гэтай нядзелі апісвае нам цуд рамнажэння хлябоў, які Езус учыніў перад вялікай колькасцю людзей, што шлі за Ім, каб слухаць Яго і аздаравіцца ад розных хваробаў (Мц 14,14). З надыходам вечара, вучні прапанавалі Езусу адпусціць народ, каб ён мог пайсці падсілкавацца. Аднак Пан меў на розуме іншае: Вы дайце ім есці (Мц 14,16). Яны, аднак, не мелі нічога іншага акрамя пяці хлябоў і двух рыб”. Тады Езус учыніў жэст, які нагадвае Сакрамэнт Эўхарыстыі: Паглядзеў на неба, благаславіў, і разламаўшы, даў хлеб вучням, а вучні людзям (Мц 14,19). Цуд заключаецца ў братэрскім дзяленні малай колькасцю хлеба, якога, даверанага Пану, не толькі хапае ўсім, але яшчэ і застаецца, каб напоўніць дванаццаць карзін. Пан настойліва заклікае вучняў, каб менавіта яны раздалі хлеб народу; такім чынам ён навучае і падрыхтоўвае да будучай апостальскай місіі: сапраўды, яны павінны будуць несці ўсім пасілак Слова жыцця і Сакрамэнты.

У гэтым дзіўным знаку сустракаюцца ўцелаўленне Бога і справа збаўлення. Езус, сапраўды, выходзіць з чоўна, каб сустрэць людзей (Мц 14,14). Св. Максім Спаведнік казаў, што Слова Божае пажадала, з любові да нас, прыняць цела, прыйсці да нас і сустрэць нас грэшных, каб навучаць словамі і прыкладамі нам зразумелымі” (Ambiguum 33: PG 91, 1285 C). Пан нам красамоўны прыклад, сваёй спагады да людзей. Мае думкі адразу ўзносяцца да народаў Усходняй Афрыкі, якія перажываюць драматычныя наступствы голаду, абцяжараныя вайной і недахопам моцных інстытутаў улады. Хрыстус, уважлівы да матэрыяльных патрэбаў, але хоча даць больш, таму што чалавек заўсёды патрабуе больш, і мае патрэбу у нечым большым” (“Езус з Назарэта, Мілан 2007, 311). У хлебе Хрыста прысутнічае любоў Бога; падчас сустрэчы з Ім мы насычаемся, калі так можна сказаць, жывым Богам, па-сапраўднаму спажываем хлеб нябесны (там жа).

Дарагія сябры, у Эўхарыстыі Езус робіць з нас сведкаў спагады Бога да кожнага брата і сястры. Так нараджаецца вакол Эўхарыстычнай таямніцы міласэрнае служэнне ў адносінах да бліжняга” (Sacranentum caritatis, 88). Аб гэтым сведчыць таксама св. Ігнацый Лаёла, заснавальнік Таварыства Езуса”, якога сёння ўзгадвае Касцёл. Ігнацый вырашыў жыць шукаючы Бога ва ўсіх рэчах, любячы Яго ва ўсіх стварэннях” (Costituzioni della Compagnia di Gesu, III, 1, 26). Давярым Найсвяцейшай Панне Марыі нашы малітвы, каб яна адкрыла нашы сэрцы на спагаду да бліжняга і на братэрскае дзяленне.








All the contents on this site are copyrighted ©.