2011-07-30 14:39:58

Кардынал Кох: я бачу экуменічную салідарнасць у Нарвегіі


RealAudioMP3 Кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству знаходзіцца з візітам у Нарвегіі, з нагоды свята св. Олафа, апякуна краіны. 29 ліпеня ён узначаліў св. Імшу у катэдральным касцёле у Трондхэйме. Іерарх таксама прыняў удзел у лютэранскім набажэнстве, што прайшло у гэтай жа святыні. У інтэрв’ю нашаму радыё кардынал Кох адзначыў, што у цяжкі для Наргвегіі час ён хоча выразіць сваю салідарнасць і перш за ўсё салідарнасць Святога Айца, а таксама злучыцца з нарвежскім народам у дзень святкавання свята іх нябеснага апякуна.

“Я бачу што існуе моцная салідарнасць паміж рознымі рэлігійнымі супольнасцямі. У касцёлах заўсёды запалены знічы, якія з’яўляюцца сімвалам малітвы: я хачу падкрэсліць, што ёсць сапраўдная экуменічная салідарнасць у малітве, у такія трагічныя для краіны часы”, сказаў іерарх.

Кардынал адзначыў, што ў Нарвегіі існуе вельмі вялікая пашана да св. Олафа як з боку Каталіцкага Касцёла, так і з боку Лютэранскай Царквы. “Св. Олаф жыў у ХІ ст., калі Касцёл яшчэ не быў падзелены, таму яго можна лічыць сапраўдным экуменічным апякуном”, сказаў кардынал Кох.








All the contents on this site are copyrighted ©.