2011-07-30 13:17:45

ЗША: большасць грамадзян за абмежаванні ў абартыўнай сферы


RealAudioMP3 “У ЗША павялічваецца “пераважная большасць” грамадзян, без якой-небудзь палітычнай прыналежнасці, якія з’яўляюцца прыхільнікамі абмежаванняў, больш-менш строгіх, у адносінах да існуючых нормаў звязаных з абартыўнымі практыкамі”, - адзначаецца ў справаздачы па выніках даследвання сацыялагічнага агенства “Гэллап”. Вынікі апытанняў паказалі, што ў краіне павялічваецца колькасць людзей, што станоўча ацэньваюць розныя формы прадухілення абортаў, да якіх адносяцца, тыя што прадугледжваюць 24-гадзінны тэрмін для разважання, перад тым як здзейсніць аборт; дазвол бацькоў на ажыцяўленне забойства ненароджанага дзіцяці для непаўналетніх; і абавязковае інфармаванне жанчын аб тых рызыках, якія звязаны з перанесеным абортам.

У ЗША пасля 1973 г., калі аборт быў легалізаваны на федэральным узроўні, у многіх штатах былі прыняты падобныя меры накіраваныя на абарону жыцця і здароўя жанчын і дзяцей. Такім чынам на сённяшні дзень каля 69% апытаных выказаліся за неабходнасць увядзення абавязковага тэрміна для разважання; 71% выказаліся за абавязковае патрабаванне дазволу бацькоў непаўналетняй дзяўчыны для здзяйснення аборта і 87% упэўнены, што ўрачы абавязаны паінфармаваць жанчыну аб наступствах аборта для жыцця і здароўя перад яго здзяйсненнем. “Такія лічбы гучаць вельмі натхняючы”, - сказала каментуючы вынікі даследвання дарадца “Амерыканскага Саюза за жыццё” Мэйлі Сміт”, піша “L’Osservatore Romano”.








All the contents on this site are copyrighted ©.