Бэнэдыкт XVI: недахоп любові – прычына кожнай праблемы чалавецтва
28 ліпеня Святы Айцец
Бэнэдыкт XVI скіраваў віншавальнае пасланне да генерала кангрэгацыі рэгулярных клерыкаў
Самаскі айца Франка Масконэ, з нагоды 500-й гадавіны вызвалення з турмы заснавальніка
гэтай манаскай супольнасці св. Джыралама Эмільяні. Гэты святы з’ўяляецца паўсюдным
апякуном сіротаў і пакінутай моладзі.
Мерапрыемствы звязаныя са святкаваннем
юбілею пачнуцца 25 верасня, св. Імшой у базыліцы св. Марка ў Венецыі і працягнуцца
на працягу ўсяго наступнага года. Кульмінацыяй святкавання стане начная пілігрымка
моладзі з Масерады да марыйнага санктуарыя ў Трэвізе.
“Жыццё свецкага Джыралама
Міані, венецыянца, пачалося занава ў ноч на 27 верасня 1511 г., калі, пасля шчырага
абяцання перамяніцца, дадзенага Найсвяцейшай Панне Марыі з Трэвіза, праз яе заступніцтва
ён быў вызвалены з турэмных кайданак. Пазней ён усклаў іх на алтар у гонар Марыі”,
- расказаў Папа. Пантыфік адзначыў, што гэты момант прадстаўляе нам прыклад унутранага
перамянення асобы Джыралама: ён быў вызвалены, з Божай дапамогай, з палону эгаізма,
пыхі, спробаў доказу сваёй значнасці. “Такім чынам яго сутнасць, якая першапачаткова
цягнула яго да часовых рэчаў, цяпер кіравалася толькі да Бога, праз служэнне сіротам,
хворай і пакінутай моладзі”, сказаў Святы Айцец.
Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што
моладзь, асабліва тая, якая знаходзіцца ў цяжкіх жыццёвых умовах, не можа быць пакінута
адна, але для нармальнага развіцця патрабуе важнай рэчы: любові. “Увага да моладзі
і да яе чалавечага і хрысціянскага выхавання, якая характарызуе харызмат Самаскаў,
працягвае быць заданнем Касцёла, ва ўсе часы і ў кожным месцы. Неабходна, каб развіццё
новых пакаленняў падтрымлівалася не толькі культурнымі і тэхнічнымі элементамі, але
перш за ўсё любоўю. Такой любоўю, якая стаіць вышэй за індывідуалізм і эгаізм і робіць
больш уважлівым да патрэбаў кожнага брата і сястры. Прыклад св. Джыралама Эміліяні,
якога Ян Павел ІІ назваў “свецкім, які натхняў свецкіх”, няхай дапамагае нам быць
уважлівым да маральнай, фізічнай, сутнаснай беднасці нашай моладзі, а перш за ўсё
да беднасці любоўю, што з’ўяляецца карэннем кожнай сур’ёзнай праблемай чалавецтва”,
- напісаў Бэнэдыкт XVI.