2011-07-29 11:50:41

ААН: каталіцкі іерарх заклікае бараніць дзяцей і моладзь ад гвалту


RealAudioMP3 28 ліпеня ў сядзібе ААН у Н’ю Ёрку, падчас пасяджэння прысвечанага праблемам моладзі з прамовай выступіў арцыбіскуп Фрэнсіс Чулікат, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы ў ААН. Іерарх звярнуў увагу прысутных на агульнай асамблеі, што “дзеці маюць права ўзрастаць у здаровых сем’ях у якіх пануе атмасфера любові і ўзаемаразумення”.

“Кожны малады чалавек павінен мець магчымасць узрастаць свабодным ад гвалту і разладу”, падкрэсліў арцыбіскуп Чулікат. Каталіцкі іерарх нагадаў, што Дэкларацыя правоў чалавека ААН прызнае, што сям’я, заснаваня на сужэнстве паміж мужчынай і жанчынай, павінна падтрымлівацца з боку грамадства і дзяржавы. Акрамя таго, арцыбіскуп падкрэсліў, што многія малады людзі носяць у сабе глыбокае жаданне будаваць асабістыя адносіны на праўдзе і салідарнасці і прагнуць, каб іх сем’і захоўвалі адзінства.

“Моладзь – гэта будучыня чалавецтва. Таму, яна мае патрэбу у добрым выхаванні, якое дапаможа ёй адрозніваць добро ад зла”, - сказаў іерарх. Ён заклікаў прыкладаць больш намаганняў у сферы барацьбы з гвалтам у адносінах да моладзі, падкрэсліўшы, што правы дзяцей і моладзі павінны быць гарантаваны у поўнай згоднасці з нормамі натуральнага маральнага закона. “Рэлятывіская ментальнасць, якая спрабуе зрабіць аднолькава каштоўнымі ўсе рэчы, не вядзе да сапраўднай свабоды, але да нестабільнасці і непаразуменняў”, адзначыў у сваім выступленні пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы ў ААН.








All the contents on this site are copyrighted ©.