2011-07-28 12:29:52

Памёр Апостальскі нунцый у ЗША арцыбіскуп Пьетро Самбі


RealAudioMP3 27 ліпеня, у Балціморы памёр арцыбіскуп Пьетро Самбі, Апостальскій нунцый у ЗША. Стан яго здароўя пагоршыўся на працягу апошніх некалькіх дзён, пасля перанесенай хірургічнай аперацыі на лёгкім.

Пьетро Самбі нарадзіўся 27 чэрвеня 1938 г. у Сальяно аль Рубіконэ, у італьянскай дыяцэзіі Рыміні. Святарскае пасвячэнне атрымаў у 1964 г. Пасля атрымання навуковых ступеняў у тэалогіі і кананічным праве, пачаў дыпламатычнае служэнне ад імя Апостальскай Сталіцы ў Камеруне. Затым працаваў у нунцыятурах у Іерусаліме, на Кубе, у Алжыры, Нікагарагуа, Бельгіі, Індыі. У 1985 г. папа Ян Павел ІІ прызначыў яго Апостальскім нунцыем у Бурундзі, затым, у 1991 г., у Інданэзіі, а праз сем гадоў у Ізраілі.

У 2005 г. Cвяты Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў арцыбіскупа Самбі Апостальскім нунцыем у ЗША. Прыняўшы гэтую пасаду іерарх адначасова выконваў абавязкі Пастаяннага назіральніка Апостальскай Сталіца пры Арганізацыі Амерыканскіх Штатаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.